Расце лік ахвяраў лясных пажараў у Каліфорніі

11 ноября 2018

Загінуўшых ужо 25. Але лічба можа ўзрасці - у цалкам выгаралым горадзе Парадайз толькі пачаўся разбор завалаў. Таксама ў паліцыю паступіла каля 110 паведамленняў аб прапаўшых людзях. З-за моцнага ветру і нізкай вільготнасці агонь стаў распаўсюджвацца на іншыя раёны - Малібу, Вентуру, Лос-Анджэлес. Там жыхары масава пакідаюць свае дамы. У шэрагу акруг уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Ратавальнікі гавораць, што на поўную ліквідацыю ўзгаранняў пойдзе не менш як 3 тыдні. Прэзідэнт ЗША Трамп ужо распарадзіўся вылучыць штату з федэральнага бюджэту неабходныя сродкі на барацьбу са стыхіяй і на аднаўленчыя працы.