Расце колькасць ахвяр ляснога пажару ў Каліфорніі

14 ноября 2018
Загінуўшых 48. Узгаранне лакалізавана на 35 працэнтаў. Полымем разбурана амаль 9 тысяч пабудоў. Каля 52 тысяч чалавек эвакуіраваны. У тушэнні агню бяруць удзел больш чым пяць з паловай тысячы пажарных. Пажар у Каліфорніі стаў самым разбуральным у гісторыі штата. Агнём ахоплены амаль 45 тысяч гектараў. Рэжым буйнога стыхійнага бедства, аб'яўлены ў штаце прэзідэнтам ЗША, захоўваецца.