Расце колькасць ахвяр канфлікту ў Нагорным Карабаху. Група журналістаў трапіла пад абстрэл

1 октября 2020
Колькасць загінуўшых падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху расце,   сярод ахвяр не менш як 16 мірных жыхароў. Таксама пад абстрэл трапілі і журналісты французскай газеты Le Monde - параненыя двое грамадзян Францыі. Канфлікт не спыняецца ўжо пятыя суткі, напружанае аператыўна-тактычнае становішча ў зоне баявых дзеянняў не змянілася, на некаторых кірунках усю ноч працягваўся абмен артылерыйскімі ўдарамі. Армянскія ўзброеныя сілы збілі самалёт і іншую ваенную тэхніку азербайджанцаў. Днём з'явілася паведамленне аб паражэнні арміяй Карабаха азербайджанскага верталёта, які ўпаў на тэрыторыю Ірана. Мінабароны Азербайджана апублікавала начныя кадры артылерыйскіх удараў па пазіцыях узброеных сіл Арменіі.

Спыніць ваенныя дзеянні на спрэчнай тэрыторыі і аднавіць перамовы заклікаюць прадстаўнікі краін-сустаршынь Мінскай групы АБСЕ. Арганізацыя пацвердзіла гатоўнасць накіраваць у Нагорны Карабах назіральнікаў. З заклікамі спыніць канфлікт выступіў і Еўрапейскі суд па правах чалавека, а таксама Генеральны сакратар Савета Еўропы.