Расце колькасць кандыдатаў на пасаду брытанскага прэм'ера. Іх ужо 12

31 мая 2019

У гонку ўключыўся былы намеснік міністра фінансаў Марк Харпер. Ён заявіў, што гатовы прапанаваць свежыя ідэі і папрасіць у Еўрасаюза новую адтэрміноўку Брэксіту. У той час, як для многіх іншых прэтэндэнтаў такая пазіцыя непрымальная.

Нагадаем, на мінулым тыдні Тэрэза Мэй заявіла аб сваёй адстаўцы з-за таго, што не змагла рэалізаваць выхад Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза. На пасадзе яна застанецца да таго часу, пакуль Кансерватыўная партыя не вызначыцца з новым лідарам.