Расследаванне Швецыі па справе Асанжа спынена

20 ноября 2019
Пракуратура Швецыі  закрыла расследаванне ў дачыненні  да Джуліяна Асанжа. Заснавальніка "Вікілікс" абвінавачвалі ў згвалтаванні. Судовыя разборы доўжыліся апошнія 9 гадоў. Аднак зараз справа спынена. З моманту інцыдэнту мінула шмат часу, а доказная база з'яўляецца недастатковай, паведамілі ў пракуратуры.

Зрэшты,  на Асанжа, які зараз знаходзіцца ў брытанскай турме,  па-ранейшаму палююць улады ЗША. Яго абвінавачваюць у шпіянажы і раскрыцці сакрэтных звестак. Згодна з амерыканскім заканадаўствам,   падазронаму пагражае да 175  гадоў зняволення.