Расследаванне гучнай справы працягваецца ў Швецыі

19 марта 2015

Там учора ўначы адкрылі страляніну ў рэстаране ў горадзе Гётэбарг. Загінулі два чалавекі, яшчэ восем параненыя. Як кажуць відавочцы, ва ўстанову падчас прагляду футбольнага матча ўварваліся двое і адкрылі агонь з аўтаматаў Калашнікава. Колькасць ахвяраў можа ўзрасці, бо частка пацярпелых у цяжкім стане. Затрыманых пакуль няма. У паліцыі лічаць, што тыя, хто страляў, - члены злачынных груповак. А ў Даніі высвятляюць акалічнасці перастрэлкі на паркоўцы найбуйнейшага гандлёвага цэнтра "Філдс". Паводле звестак праваахоўнікаў, разлютаваная спрэчка пачалася паміж дзвюма групамі маладых людзей. Мужчыны з крыкамі выхапілі пісталеты і нажы. Згодна з удакладненымі звесткамі, 3 чалавекі атрымалі агнястрэльныя раненні. Шасцёра затрыманыя.