Пашырэнне супрацоўніцтва сёння будуць абмяркоўваць дзелавыя колы Беларусі і Латвіі

8 февраля 2018

Ключавая тэма - партовыя паслугі і праца бізнесу ў Ліепайскай асаблівай эканамічнай зоне. Аб узаемадзеянні краін у розных сферах, у тым ліку і лагістычнай, учора ішла размова і падчас сустрэчы кіраўніка беларускага ўрада Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам. Латвійскія парты зацікаўленыя ў павелічэнні транзіту беларускіх нафтапрадуктаў і прыцягненні грузаў з Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Акрамя гэтага, адзначана і пашырэнне інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Сёння латвійская дэлегацыя наведае Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі Камень", а таксама Парк высокіх тэхналогій.