Распаўсюджанне ліхаманкі Эбола пад кантролем

25 сентября 2014
Гэтую гучную заяву зрабілі ўлады Нігерыі. Яны сцвярджаюць, што выпадкаў заражэння смяротным вірусам у іх больш няма. Больш як 500 чалавек, якія знаходзіліся пад кантролем, прайшлі інкубацыйны перыяд. Для таго ж, каб абвясціць краіну свабоднай ад Эболы, з моманту апошняга захворвання павінна прайсці 42 дні. Нагадаем, у Нігерыі вірусам заразіліся 20 чалавек, 8 з іх памёрлі. У Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леоне эпідэмія прадаўжае лютаваць.