Раздрукаваны на 3D-прынтары матацыкл будзе каштаваць каля 60 000 долараў

26 мая 2016

Нямецкая кампанія A.P.Works прапанавала матацыкл, раздрукаваны на 3D-прынтары. Новая мадэль атрымала назву Light rider. Вага - 35 кілаграмаў, шасцікілаватны электрарухавік. Максімальная хуткасць - 80 кіламетраў за гадзіну. На адным зарадзе экалагічны матацыкл можа праехаць да 60 кіламетраў. Афіцыйная прэзентацыя раздрукаванага байка пройдзе ў чэрвені, калі будуць гатовыя яшчэ 50 такіх асобнікаў. Цана "Лайт Райдэра" - каля 60 000 долараў.