Расчыстка завалаў у Каліфорніі пасля ляснога пажару будзе каштаваць тры мільярды долараў

12 декабря 2018

Гэта падлічылі ўлады амерыканскага штата. Самая вялікая па аб'ёме праца чакае ў горадзе Парадайс, які быў практычна цалкам знішчаны агнём. Паводле ацэнак страхавых кампаній, сумарныя выплаты пацярпелым могуць перавысіць 10 мільярдаў долараў. Нагадаем, пажар на поўначы Каліфорніі, які пачаўся 8 лістапада, знішчыў амаль 14 тысяч жылых дамоў, ахвярамі стыхіі сталі не менш як 85 чалавек.