Рака цалкам вызваленая ад баевікоў "Ісламскай дзяржавы"

17 октября 2017

Пра гэта заявілі ў сірыйскім цэнтры маніторынгу правоў чалавека. Свой поспех адзначаюць байцы араба-курдскіх атрадаў. Сёння ім атрымалася выбіць экстрэмістаў з тэрыторыі мясцовай бальніцы. Там знішчаныя 22 замежныя найміты. Шпіталь быў адным з бастыёнаў групоўкі. Рака, нагадаем, працяглы час лічылася неафіцыйнай сталіцай халіфата, зараз воіны джыхаду перакідваюць сілы ў правінцыю Дэйр эз-Зор, каб супрацьстаяць наступу сірыйскай арміі пры падтрымцы ПКС Расіі.