Ракетны ўдар і тэракт сярод асноўных версій крушэння самалёта ў Іране

9 января 2020
Ракетны ўдар і тэракт сярод асноўных версій крушэння ўкраінскага самалёта ў Іране. Пра гэта паведамляе Савет нацбяспекі Украіны. Сярод іншых названыя сутыкненне лайнера з беспілотнікам і выбух рухавіка па тэхнічных прычынах. Сёння ў Іран прыбылі ўкраінскія спецыялісты. Згодна з  заявамі ведамства, яны маюць намер шукаць абломкі зенітнай ракеты. У той жа час  у дакладзе іранскага боку гаворыцца, што на борце ўзніклі тэхнічныя непаладкі. Гэтую ж версію пацвердзілі спецыялісты разведкі некаторых заходніх краін. Boeing 737 кампаніі "Міжнародныя авіялініі Украіны" разбіўся напярэдадні. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія ляцелі з Тэгерана ў Кіеў. Шэраг замежных перавозчыкаў адмовіўся ад палётаў у раёне Блізкага Усходу.

Уладзімір Зяленскі, Прэзідэнт Украіны: "Прыярытэтам для Украіны з'яўляецца ўсталяванне прычын гэтай авіякатастрофы. Мы абавязкова даведаемся праўду. Для гэтага будзе праведзена дэталёвае і незалежнае расследаванне ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Сёння ў Іран прыбылі 45 украінскіх спецыялістаў. Яны будуць працаваць разам з камісіяй Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ісламскай Рэспублікі. Я заклікаю міжнародную супольнасць, уключаючы Канаду, падключыцца да расследавання акалічнасей крушэння ўкраінскага  Boeing 737".

У Іране і Украіне сёння нацыянальная жалоба

Сёння ў Іране і Украіне  нацыянальная жалоба. Яшчэ з мінулага вечара людзі прыносяць кветкі ў кіеўскі аэрапорт Барыспаль, каб ушанаваць памяць загінуўшых. Побач з лампадамі стаяць фатаграфіі членаў экіпажа самалёта, што разбіўся.