Ракетны абстрэл авіябазы ЗША на поўначы Ірака: ёсць пацярпелыя

13 января 2020
Ваенную базу ЗША ў Іраку зноў абстралялі. Ракеты сістэмы залпавага агню былі выпушчаныя па авіяпункту   Балад. Менавіта там дыслакуюцца амерыканскія войскі. Рэактыўныя снарады ўпалі на ўзлётна-пасадачную паласу. Паранены чацвёра іракскіх вайскоўцаў. Трое шпіталізаваныя. Салдаты ЗША падчас удару не пацярпелі. Пашкоджаны вароты ваеннай базы. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за абстрэлы. Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Майк Пампеа заклікаў іракскія ўлады пакараць вінаватых.