Ракета SpaceX узарвалася падчас выпрабаванняў

21 Лістапада 2019
Падчас выпрабаванняў лопнуў зоркалёт. Доследная ракета кампаніі SpaceX узарвалася, калі каманда максімальна загрузіла паліўныя бакі крыягеннай вадкасцю. Мэтай было павысіць націск у сістэмах касмічнага карабля. Аварыя затармозіць праграму Starship. Менавіта гэтая ракета павінна была ўзняцца на вышыню да 20  кіламетраў ужо ў наступным месяцы.