Радыкалы з групоўкі "Ісламская дзяржава" апублікавалі новы відэазапіс

11 марта 2015

На ёй хлопчык, якому на выгляд гадоў 12,  з пісталетам  карае меркаванага шпіёна. Як мяркуецца, гэта 19-гадовы Мухамед Ісмаіл, жыхар Усходняга Іерусаліма. Малады чалавек  напрыканцы мінулага года  знік з  дома, а пазней паведаміў сваякам па электроннай пошце пра сваё рашэнне стаць шахідам.

Экспансія "Ісламскай дзяржавы", пад кантролем якой летась аказалася значная частка Блізкага Усходу, стала адной з галоўных сусветных праблем. Паводле ацэнак экспертаў, у групоўку зараз уваходзяць каля 30 тысяч баевікоў.