Радыкальныя ісламісты зноў прыгразілі Францыі

8 мая 2013

Радыкальныя ісламісты зноў прыгразілі  Францыі адплатай за ваенную аперацыю ў Малі.  Паўночнаафрыканская экстрэмісцкая групоўка Аль-Каіда ў ісламскім Магрыбе прыгразіла   тэрарыстычнымі нападзеннямі  на ўстановы і грамадзян Францыі па ўсім свеце. У Інтэрнэце выкладзены  адпаведны відэаролік.  Французскую  ваенную місію ў Малі  патэнцыяльныя  тэрарысты называюць  крыжовым паходам супраць мусульман, заклікаючы аднаверцаў да джыхаду. Прэзідэнт Францыі заявіў, што ўспрымае пагрозы з усёй сур'ёзнасцю.