Дзеля захавання Шэнгена. Швейцарыя ўзмацняе жорсткасць закона аб зброі

20 мая 2019

У Швейцарыі ўзмацняюць жорсткасць правіл валодання зброяй. Так вырашылі самі жыхары краіны, прагаласаваўшы на рэферэндуме на карысць адпаведнага законапраекта. Ён быў распрацаваны ў Еўрасаюзе пасля парыжскіх тэрактаў 2015 года. Швейцарыя не з'яўляецца членам ЕС, аднак непрыняцце гэтай дырэктывы магло пагражаць ёй пазбаўленнем удзелу ў Шэнгенскім пагадненні.

Новыя правілы забароняць продаж аўтаматычнай зброі і ўвядуць больш строгі кантроль над гандлем паўаўтаматычнай. І ўсё ж паслабленні ёсць, напрыклад, салдаты тэрміновай службы і запасу па-ранейшаму змогуць забіраць свае вінтоўкі дахаты.