Рада Украіны не стала разглядаць два законапраекты, прапанаваныя Уладзімірам Зяленскім

22 Мая 2019
Вярхоўная рада Украіны  на нечарговым пасяджэнні не стала разглядаць два законапраекты, прапанаваныя Уладзімірам Зяленскім: дастатковай колькасці галасоў не набралася. Размова ідзе аб змяненні ў закон "Аб выбарах народных дэпутатаў" і праўках да закона "Аб публічных закупках". Першы прадугледжваў адмену мажарытарнай сістэмы галасавання і зніжэнне прахаднога бар'ера для партый з 5 да 3 %. Дакумент напярэдадні раскрытыкавалі ў "Блоку Пятра Парашэнкі", заявіўшы, што прапанаваныя змяненні не вырашаюць праблему закрытых спісаў, а зніжэнне парогу дасць магчымасць прайсці ў парламент кішэнным партыям, якія фінансуюць алігархі. Другая ініцыятыва кіраўніка дзяржавы была тэхнічнай і датычылася працэдур правядзення закупак у перыяд выбарчай кампаніі.

Папулярныя

Рэкамендуемыя