Рада вызначыць дзень інаўгурацыі абранага прэзідэнта

16 Мая 2019
У Вярхоўнай радзе сёння можа пачацца разгляд праектаў пастаноў па даце інаўгурацыі абранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Раней регламентарны парламенцкі камітэт рэкамендаваў дэпутатам прагаласаваць па кожным з іх. На мінулым тыдні Зяленскі раскрытыкаваў Раду за зацягванне гэтага працэсу. Згодна з украінскім заканадаўствам, прэзідэнт краіны  можа распусціць парламент, але зрабіць гэта можна не пазней чым за 6 месяцаў да выбараў.