Работнікі лонданскага метро пачалі двухдзённую забастоўку

28 апреля 2014
Не менш чым 150 мільёнаў фунтаў. Столькі, згодна з прыблізнымі падлікамі, будзе каштаваць Лондану забастоўка работнікаў сталічнай падземкі. Персанал метрапалітэна пратэстуе супраць масавых скарачэнняў пасля замены кас на аўтаматы. Прадстаўнікі прафсаюза ўжо паведамілі прэсе графік: спачатку страйк будзе двухдзённым - сёння і заўтра, а 5 мая стартуе 72-гадзінны этап.