П'яны вадзіцель недарожніка пратараніў людзей у Іспаніі

29 мая 2017

У Іспаніі ў курортным горадзе Марбелья недарожнік пратараніў людзей на набярэжнай, а затым ужо на трасе сутыкнуўся з некалькімі аўтамабілямі. Пацярпелі сем чалавек, двое шпіталяваныя з сур'ёзнымі траўмамі. У паліцыі падкрэслілі, што здарэнне - не тэракт. Недарожнік спрабаваў схавацца ад пагоні. Раней яго спыніў патруль. Вадзіцель - а ўжо вядома, што гэта брытанскі грамадзянін - быў у стане алкагольнага ап'янення і вырашыў схавацца. Пасля аварыі на трасе яго ўдалося затрымаць.