Амерыканец, у якога дыягнаставалі ліхаманку Эбола, кантактаваў з дзецьмі школьнага ўзросту. Пра гэта паведамляе Рэйтэр са спасылкай на губернатара штата Тэхас Рыка Пэры. Акрамя таго, стала вядома, што шлях мужчыны, які захварэў на ліхаманку, ляжаў з Афрыкі ў ЗША праз Еўропу і доўжыўся 28 гадзін. Пры гэтым Томас Эрык Дункан памяняў 3 самалёты. Самы працяглы, 7-гадзінны, прыпынак ён зрабіў у аэрапорце Бруселя. Зараз, паводле звестак медыкаў, стан інфікаванага, які знаходзіцца ў бальніцы Даласа, ацэньваецца як цяжкі.














