Пуэрта-Рыка рыхтуецца прыняць на сябе ўдар "Марыі"

20 сентября 2017

Чакаецца, што ўраган пройдзе над востравам сёння. Хуткасць ветру дасягае амаль 300 кіламетраў за гадзіну. Стыхіі прысвоена найвышэйшая - пятая - катэгорыя небяспекі.

Такі ўраган здольны прынесці маштабныя разбурэнні. Раней ён прайшоўся па карыбскіх астравах, дзе прывёў да паводак і нанёс сур'ёзны ўрон жылым дамам і будынкам. Адзначым, Пуэрта-Рыка з насельніцтвам больш як тры мільёны чалавек знаходзіцца пад кіраваннем ЗША. Дональд Трамп ужо назваў "Марыю" новым монстрам. Раней у Штатах бушаваў разбуральны ўраган "Ірма".