Не менш каварны, чым каранавірус. У Францыі аб’явілі павышаны ўзровень небяспекі з-за пагрозы распаўсюджвання птушынага грыпу. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання краіны. Для птушак, змешчаных у заапарках і іншых адкрытых зонах, уводзіцца абавязковая вакцынацыя. Сярод абмежаванняў забарона на спаборніцтвы паштовых галубоў. Паводле звестак ведамства, з пачатку жніўня ў Еўропе зафіксавалі 130 выпадкаў птушынага грыпу. Тры ачагі заражэння былі выяўлены ў дэпартаментах Францыі.
Птушыны грып: у Францыі аб’явілі павышаны ўзровень небяспекі
5 ноября 2021













