Скачок са стратасферы здзейсніў Алан Юстас

25 октября 2014
Адзін з кіраўнікоў кампаніі Google - Алан Юстас - здзейсніў скачок з парашутам з вышыні ў 41 тысячу метраў. Ён пабіў рэкорд аўстрыйца Фелікса Баўмгартнера, які ў 2012-м скокнуў з 39 кіламетраў. 57-гадовы мужчына падняўся ў верхнія слаі атмасферы ў спецыяльным аэрастаце і скафандры. Праведучы апошні інструктаж, ён скокнуў уніз. Праз 90 секунд вольнага падзення ён перавысіў хуткасць гуку. Так ён ляцеў каля 5 хвілін. Затым на вышыні каля 9 тысяч метраў Юстас раскрыў парашут і цалкам удала прызямліўся.