Высветлілася прычына экстраннага сходу ў Букінгемскім палацы

4 мая 2017

Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, герцаг Эдынбургскі прынц Філіп сыходзіць у адстаўку ўвосень 2017 года. Такую заяву зрабіў Букінгемскі палац. 95-гадовы муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II з восені гэтага года не будзе выконваць ніякіх афіцыйных каралеўскіх абавязкаў. Прымаць удзел у якіх-небудзь публічных мерапрыемствах ён будзе толькі час ад часу, з уласнага жадання. 91-гадовая Лізавета працягне выконваць сваю працу манарха.

На фоне апошніх чаканняў паведамленняў з Букінгемскага палаца выданне The Sun паведамляла пра смерць прынца Філіпа, але неўзабаве гэтая нататка была выдаленая. Журналісты лічаць, што гэта быў выпадкова апублікаваны чарнавік.