Працэс выхаду Вялікабрытаніі з ЕС пачнецца не пазней чым у сакавіку 2017 года

3 октября 2016

Брытанія рашылася зрабіць наступны крок пасля лёсавызначальнага рэферэндуму. Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй аб'явіла: працэс выхаду з ЕС пачнецца не пазней чым у сакавіку 2017 года. А гэта значыць, што прыблізна праз два гады Брытанія акажацца за межамі супольнасці. Пры гэтым Мэй падкрэсліла: адносіны Злучанага Каралеўства з Еўрасаюзам будуць будавацца на абсалютна новым пагадненні і не будуць падобныя на мадэль ЕС - Швейцарыя (дзейнічае шэраг двухбаковых пагадненняў у розных сферах) або ЕС - Нарвегія (краіна інтэграваная ў саюз як член Еўрапейскай эканамічнай зоны і ўдзельнік Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю). Адна з галоўных праблем Лондана - як дапамагчы брытанскім вытворцам у новых умовах захаваць канкурэнтаздольнасць і не страціць свой бізнес і экспартныя рынкі ў краінах Еўрасаюза. На цяперашнім этапе пасля Брэксіту сітуацыя ў эканоміцы нават палепшылася. ВУП Брытаніі вырас у гадавым выражэнні на 2,2%. Аднак неўзабаве, паводле прагнозу МВФ, чакаецца запаволенне росту. Брытанская нацыянальная валюта ўжо ўпала ў цане і дасягнула мінімальнай адзнакі з кастрычніка 2011 года - 1 долар 29 цэнтаў за фунт.