Працэнт смяротнасці ад каранавіруса ніжэйшы, чым ад ВРВІ

4 февраля 2020
У Кітаі апублікавалі працэнт смяротнасці ад каранавіруса. Ахвярамі сталі крыху больш як два працэнты ад інфікаваных. Гэта значна ніжэй, чым ад ВРВІ, віруса Эболы і віруса рэспіраторнага сіндрому, паведамляюць у МЗС КНР. 

Паводле апошніх звестак, усяго ў свеце зарэгістравана ўжо звыш 20 000 выпадкаў захворвання на новую пнеўманію, колькасць смяротных вынікаў перавысіла 420. Рэкордна рэзкі скачок колькасці загінуўшых адбыўся ў Кітаі ўчора. Усяго за суткі ад эпідэміі памёрлі больш за 60 пацыентаў.