Супрацьстаянне ЗША і КНДР

22 сентября 2017

Галоўнай тэмай замежных СМІ застаецца супрацьстаянне ЗША і КНДР. У адказ на пагрозы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа "цалкам знішчыць" Паўночную Карэю кіраўнік знешнепалітычнага ведамства КНДР прыгразіў правесці вельмі магутнае выпрабаванне вадароднай бомбы ў Ціхім акіяне.

У сваю чаргу вярхоўны лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын паабяцаў "утаймаваць агнём звар’яцелага амерыканскага старога", адзначыўшы, што словы Трампа, якія прагучалі з трыбуны Генасамблеі ААН, не што іншае, як аб'яўленне вайны. Раней Савет Бяспекі ААН аднагалосна адобрыў пакет новых санкцый супраць Пхеньяна. Яны ўключаюць абмежаванні на гандаль і фінансавую дзейнасць. А прэзідэнт ЗША аб’явіў аб новай гандлёвай блакадзе КНДР.