Супярэчлівыя паведамленні паступаюць з зоны карабахскага канфлікту

3 апреля 2016

Гэтай раніцай у Мінабароны Азербайджана заявілі, што перастрэлкі, якія ўспыхнулі напярэдадні, у рэгіёне завяршыліся. У той жа час інфармагенцтвы перадаюць, што ўзаемныя абстрэлы не спыняюцца. Абвастрэнне называюць найбуйнейшым з пачатку канфлікту - ён, нагадаем, тлее яшчэ з 90-ых гадоў. Раней эскалацыю гвалту ў рэгіёне асудзілі прадстаўнікі ЕС і Прэзідэнт Расіі. А Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заклікаў бакі неадкладна ўступіць у перамовы пад эгідай сустаршынь Мінскай групы АБСЕ. За арганізацыю дыялогу паміж Баку і Ерэванам выказаўся і Аляксандр Лукашэнка. У суботу Прэзідэнт Беларусі пагутарыў з кіраўнікамі Азербайджана і Арменіі па тэлефоне. Між тым, даных аб новых ахвярах супрацьстаяння пакуль няма. У спісах загінуўшых, паводле афіцыйных даных, 30 вайскоўцаў з абодвух бакоў.