Супярэчлівыя звесткi аб аварыі пад Уладзімірам

6 октября 2017

Супярэчлівая інфармацыя паступае пра колькасць ахвяраў у выніку аварыі пад Уладзімірам. Паводле адных звестак, загінулі 15 чалавек, паводле іншых - больш за 20. Пасажырскі аўтобус заглух на чыгуначных пуцях, пасля чаго ў яго ўрэзаўся цягнік, які ішоў з Санкт-Пецярбурга ў Ніжні Ноўгарад. У выніку ўдару транспартны сродак разарвала на дзве часткі. У ім знаходзіліся 57 пасажыраў і два вадзіцелі - грамадзяне Узбекістана і Казахстана. Пацярпелыя адпраўленыя ў бальніцы. Вядома, што некалькі пасажыраў паспелі пакінуць аўтобус і паспрабавалі яго выштурхнуць, але беспаспяхова. Зараз на месцы трагедыі працуюць каля 100 прадстаўнікоў аператыўных і сілавых структур. Па факце гібелі людзей у буйным ДТЗ завялі крымінальную справу.