Пратэсты ў ЗША: Дональда Трампа схавалі ў бункер

1 июня 2020
У ЗША вось ужо шостыя суткі працягваюцца пратэсты супраць расавай дыскрымінацыі. З-за беспарадкаў ля Белага дома амерыканскаму лідару Дональду Трампу прыйшлося тэрмінова схавацца ў падземным бункеры - паведамляе тэлеканал СNN. У Вашынгтоне, як і ў іншых дзясятках гарадоў, уведзена каменданцкая гадзіна. Для падаўлення пратэстаў прыцягнулі Нацыянальную гвардыю. Паводле апошніх звестак, больш за 50 супрацоўнікаў Сакрэтнай службы атрымалі раненні. А ў Мінеапалісе грузавік уехаў у натоўп  пратэстоўцаў. Дарэчы, геаграфія пратэстаў пашыраецца. Адстойваюць правы цемнаскурых у Канадзе, Даніі, Германіі і Вялікабрытаніі, праўда, там дэманстрацыі носяць больш мірны характар.