Пратэсты ў Грэцыі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй і пагромы

7 декабря 2018

У буйных гарадах учора прайшлі мітынгі, прымеркаваныя да дзясятых угодак гібелі 15-гадовага падлетка, забітага паліцэйскімі. Дэманстранты ўсхадзіліся не на жарт: яны закідвалі паліцэйскіх кактэйлямі Молатава, грамілі вітрыны, а ў Салоніках захапілі адзін з карпусоў універсітэта імя Арыстоцеля. Затрымана некалькі дзясяткаў чалавек.