Наступствы заходніх санкцый на сваёй жа шкуры адчуваюць самі еўрапейцы. Адразу ў 58 гарадах Іспаніі прайшлі мітынгі з патрабаваннем да Еўрасаюза ўрэгуляваць цэны на энерганосьбіты. Кошт паліва і электрычнасці і ў гэтай еўрапейскай краіне рэкордна расце. З-за гэтага павышаюцца цэны і на ўсе іншыя тавары. У Мадрыдзе дэманстрацыя прайшла на цэнтральных вуліцах горада. Удзельнікі маршу крытыкавалі бяздзейнасць мясцовых прафсаюзаў. Да ўладаў таксама патрабаванні: стрымліваць цэны, абараніць рабочыя месцы і спыніць падзенне ўзроўню жыцця.
Пратэсты ў гарадах Іспаніі з-за імклівага падаражання паліва
25 марта 2022













