Пратэсты ў Барселоне - за тыдзень пацярпелі амаль 800 чалавек, 200 арыштаваныя

21 октября 2019

Неспакойная іспанская восень. "Пратэсты ў Барселоне моцна адрозніваюцца ад папярэдніх акцый руху за незалежнасць", - адзначаюць эксперты. Раней маніфестацыі славіліся вялікай колькасцю ўдзельнікаў і мірным характарам. Сёння ж апублікаваныя сумныя вынікі бунту: за тыдзень пацярпелі амаль 800 чалавек. Каля 200 арыштаваныя. 

І лічбы будуць расці, бо акцыі пратэсту не спыняюцца. Сёння некалькі соцень чалавек арганізавалі  дэманстрацыю, сеўшы прама на праезнай частцы ў самым цэнтры сталіцы Каталоніі, заблакіраваўшы рух транспарту.