Пратэсты ў Барселоне. Каталонская паліцыя прымяніла сілу

14 октября 2019

Паліцыя Барселоны прымяніла сілу  супраць нязгодных з прыгаворам суда для лідараў каталонскіх сепаратыстаў. Мітынгоўцы паспрабавалі спыніць работу аднаго з найбуйнейшых аэрапортаў Іспаніі - Эль-Прат. Чыгуначныя зносіны ў  напрамку да паветранай гавані  спынены па загадзе паліцыі. Яшчэ з раніцы мітынгоўцы заблакавалі пяць рэгіянальных дарог. На плошчы Каталоніі (у цэнтры Барселоны)  сабраліся больш  чым 25  тысяч чалавек.