Пратэсты ў Барселоне: больш за 130 пацярпелых

15 октября 2019

У Барселоне падлічваюць сумную статыстыку масавых акцый нязгодных з прыгаворам суда для лідараў каталонскіх сепаратыстаў. У пратэстах траўміраваны звыш 130 чалавек. Большасць з іх - пры блакадзе аднаго з найбуйнейшых аэрапортаў Іспаніі Эль-Прат. 10 пацярпелых дастаўлены ў бальніцу, сярод іх тры журналісты. У паветранай гавані прыйшлося адмяніць больш чым сто рэйсаў. Усяго ж у беспарадках на плошчы Каталоніі ў цэнтры Барселоны прынялі ўдзел звыш 25 тысяч чалавек.