Пратэсты супраць каранціну ў Чылі

23 мая 2020
Супраць голаду і галечы. Жыхары самых бедных раёнаў Сант'яга патрабуюць зняць каранцін. У сталіцы Чылі ўзводзяць барыкады і паляць пакрышкі. Паліцыя разганяе ўдзельнікаў акцый пратэсту вадамётамі і слёзатачывым газам. Чылійцы незадаволеныя значным паніжэннем узроўню жыцця разам з недахопам харчавання. Да гэтага прывялі меры стрымлівання эпідэміі.

У Чылі пацверджана звыш 61 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. 630 чалавек памерлі. На фоне пандэміі ў краіне расце ўзровень беспрацоўя.