Пратэстуючыя ў Бішкеку паспрабавалі ўзяць штурмам будынак Кабінета міністраў
7 октября 2020
У Кыргызстане ўтварыўся ўжо другі кардынацыйны савет і ўжо на пасаду прэм'ер-міністра вылучыў Тылека Тактагазіева. Аднак прыхільнікі Садыра Жапарава, якога парламент раней аб'явіў кіраўніком кабінета, паспрабавалі ўзяць будынак мясцовага Саўміна штурмам. У горадзе, які напярэдадні сур'ёзна пацярпеў ад марадзёраў, ствараюцца атрады дружыннікаў. Пацярпелі ў беспарадках, паводле звестак мясцовай паліцыі, не менш як тысяча чалавек. З раніцы ў Бішкеку зноў праходзілі шматтысячныя мітынгі - людзі патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Сааранбая Жээнбекава. Яго сыходу патрабуе таксама частка дэпутатаў парламента. У сваю чаргу лідар краіны заклікае ўсе бакі супрацьстаяння да кампрамісу.













