Пратэстныя настроі ў Польшчы ўзмацняюцца

24 ноября 2020

Польшча, якая так шчодра раздавала парады па дэмакратыі, ніяк не вырашыць свае праблемы дэмакратычна. Пратэстныя настроі ўзмацняюцца, як і меры ў адказ паліцыі. Мітынгоўцы блакіравалі аўтадарогі, у тым ліку адзін з галоўных мастоў, што вядуць у Варшаву. Паліцыя прымяніла сілу, адбыліся сутыкненні. У выніку дзясяткі чалавек былі затрыманыя, сярод іх і фотакарэспандэнт аднаго з польскіх выданняў. На месца падзей прыбылі прадстаўнікі апазіцыйных партый, яны патрабавалі адпусціць усіх затрыманых. Частка дэманстрантаў сабралася каля будынка Міністэрства адукацыі, каб выказаць салідарнасць з настаўнікамі (польскім педагогам прыгразілі дысцыплінарнымі спагнаннямі за ўдзел у маніфестацыях). Марыя Пятрашка працягне агляд (відэа).