Мінулае лета стала адным з самых гарачых у Еўропе

6 сентября 2019

Лета гэтага года аказалася адным з самых гарачых у Еўропе за апошнія 40 гадоў. Сярэдняя тэмпература, паводле слоў спецыялістаў, была больш як на градус  вышэйшай за паказчыкі дзесяцігадовай даўнасці. Пры гэтым жнівень ледзь не стаў самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Рэкорд пакуль застаецца за 2016 годам. Анамальная спякота прывяла да засухі, а таксама моцных лясных пажараў адразу ў шэрагу краін.