Развітанне з Нінай Дарошынай адбудзецца ў яе родным тэатры "Сучаснік"

21 апреля 2018

Сумная навіна прыйшла з Масквы. Cёння пайшла з жыцця зорка фільма "Каханне і галубы", у якім яна сыграла ролю Надзі Кузякінай, Ніна Дарошына.

Народная артыстка Расіі памерла ад спынення сэрца ў сябе дома пасля цяжкай і працяглай хваробы. Актрысе было 83 гады.

На яе рахунку дзясяткі тэатральных і кінароляў. Ніна Дарошына іграла ў "Сучасніку". У тэатры яна праслужыла амаль 60 гадоў. Таксама артыстка выкладала ў сваёй альма-матар - тэатральным інстытуце імя Барыса Шчукіна. Яе праца адзначаная ордэнам Пашаны і ордэнам Дружбы. Развітанне з Нінай Дарошынай адбудзецца ў яе родным тэатры "Сучаснік". Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўторак - 24 красавіка.