Прарыў плаціны на паўднёвым захадзе Кеніі

10 мая 2018

Не менш за 38 чалавек загінулі на паўднёвым захадзе Кеніі ў выніку прарыву плаціны. Яшчэ дзясяткі пацярпелі. Вада магутным струменем лінула на густанаселеныя вёскі. Больш за 300 сем'яў пазбавіліся жылля. На месцы надзвычайнага здарэння ідзе эвакуацыя. Прычынай прарыву сталі сезонныя дажджы. Ападкі прывялі да наймацнейшых за апошнія 20 гадоў паводак.