Прапаўшых без вестак у Кемераве няма

28 марта 2018

Дакладна вядома, што прапаўшых без вестак у Кемераве няма. Пошукавая аперацыя завершана. Знойдзены целы ўсіх 64 чалавек, сярод іх 41 дзіця. Раніцай у горадзе прайшлі цырымоніі развітання. Храмы, дзе праходзілі адпяванні, не могуць змясціць усіх людзей. У гарадах па ўсім свеце з'явіліся стыхійныя мемарыялы, куды людзі неслі кветкі і дзіцячыя цацкі - сімвалы смутку па загінуўшых у пажары дзецях. Следчы камітэт працягвае шукаць тых, хто мае дачыненне да трагедыі ў гандлёвым цэнтры. Як паведамляюць СМІ, у рэгіёне пачаліся адстаўкі. Знятыя з пасад намеснік губернатора Аляксей Зяленін і начальнік дэпартамента ўнутранай палітыкі Ніна Лапаціна. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу супраць украінскага пранкера. Мікіта Кувікаў, вядомы ў Сетцы як Яўген Вольнаў, распаўсюджваў інфармацыю аб сотнях ахвяр кемераўскай трагедыі.

Уладзімір Мамантаў, галоўны рэдактар радыёстанцыі "Гаворыць Масква", сустаршыня ГА "Друзья - сябры" (Расія): "Пажар у Кемераве - гэта не фейк. Фейк, што там 300 чалавек загінулі або 600. Вось гэтых нягоднікаў і правакатараў я б, віртуальна умоўна кажучы, расстрэльваў бы як у вайну. Таму што гэта правакатары і нягоднікі, а 65 усё роўна ёсць або колькі там - 64 чалавекі, з іх 40 дзяцей. Гэта жа не фейк. Змагацца трэба нам усім разам не толькі з тымі, хто гаворыць 300, але і з тымі перш за ўсё, хто дапусціў гэтыя 64 і 40. Не тое што змагацца, трэба спыніць іх дзейнасць .Іх дзейнасць спыніць і знайсці іншых, якія не будуць так сябе весці. А, мабыць, трэба змагацца, каб была зменена ўся сістэма ў цэлым".