Праліўныя дажджы ў Вялікабрытанію прынёс шторм "Хорхэ"

2 марта 2020
У Вялікабрытаніі бушуе чарговы ўраган. Праліўныя дажджы ў краіну прынёс шторм "Хорхэ" з Іспаніі.  На поўначы каралеўства ўведзены жоўты ўзровень небяспекі. Адразу ў некалькіх гарадах чакаюць паводак. Сотні людзей былі эвакуіраваныя. Раней мясцовыя метэаролагі распавялі, што Вялікабрытанія перажыла самы дажджлівы люты ў гісторыі.