Праліўныя дажджы выклікалі паводкі ў грэчаскай Атыцы. Патокі вады неслі па дарогах аўтамабілі, затопленыя падвальныя памяшканні дзясяткаў дамоў. Пажарная служба горада паведаміла, што за мінулыя суткі было прынята 450 тэлефанаванняў з просьбай дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў паводкі. Моцныя ліўні ў Грэцыі ідуць ужо другі дзень. Больш за ўсё пацяпелі заходнія прыгарады Афін і Пірэя.














