Праліўныя дажджы, якія пераходзяць у снегапад

15 декабря 2013

Такі прагноз надвор'я ў Сектары Газа. Непагадзь прывяла да моцных паводак. Больш як 5 тысяч чалавек ужо эвакуіраваны. Сотні - у спісе пацярпелых. У ААН паўночную частку Сектара Газа зараз называюць зонай бедства.


А вось у Іерусаліме сёння ўпершыню за некалькі апошніх дзён на небе з'явілася сонца. Жыхары горада з раніцы займаюцца нязвыклым для сябе заняткам - пракладаюць дарожкі ў гурбах. Грамадскі транспарт ходзіць з перабоямі. Нагадаем, напярэдадні Ізраіль і заходні бераг ракі Іардан прынялі на сябе ўдар снежнага шторму Алекса. Упершыню за шмат гадоў снег выпаў і ў сталіцы Егіпта.