Праліўныя дажджы на ўсходнім узбярэжжы Бразіліі

24 декабря 2013

Праліўныя дажджы на ўсходнім узбярэжжы Бразіліі сталі прычынай паводак у штаце Эспірыту-Санту. З-за разгулу стыхіі загінулі каля 20 чалавек. Амаль 50 тысяч вымушаны пакінуць свае дамы. Такога надвор'я ў Бразіліі не было апошнія 90 гадоў - ападкаў выпала ў два разы больш за норму. І прагнозы не абнадзейваюць - дажджлівае надвор'е можа пратрымацца да новага года. Улады аб'явілі надзвычайнае становішча.