Пракуратура Францыі распачала расследаванне па факце нападу на паліцэйскіх у Парыжы

7 июня 2017

Пракуратура Францыі распачала расследаванне па факце нападу ля сабора Парыжскай Божай Маці ў Парыжы на паліцэйскіх паводле артыкула "Тэрарызм". Напярэдадні ўвечар ля ўваходу ў сабор невядомы мужчына падышоў да трох патрульных і паспрабаваў стукнуць аднаго з іх малатком з крыкамі "Гэта вам за Сірыю!" Таксама ён зваў сябе салдатам халіфата групоўкі "Ісламская дзяржава". Адзін з вартавых парадку стрэліў у злачынца і параніў яго. Месца здарэння было ачэплена, у раёне закрылі аўтамабільны рух і найбліжэйшыя станцыі метро. У саборы знаходзіліся некалькі сотняў наведвальнікаў, паліцыя прымусіла ўсіх іх падняць уверх рукі. Людзям дазволілі разысціся пасля завяршэння следчых дзеянняў і неабходных праверак.