Адбылася ўцечка звестак карыстальнікаў Apple і Meta

31 марта 2022
Кампаніі Apple і Meta перадалі хакерам звесткі сваіх карыстальнікаў, прыняўшы зламыснікаў за праваахоўнікаў. Аб гэтым са спасылкай на свае крыніцы заяўляе выданне Bloomberg. Хакеры, мяркуючы па ўсім, у сярэдзіне 2021 года ўзламалі пошту праваахоўных органаў і ад іх асобы адправілі фэйкавы тэрміновы запыт. Для неадкладных патрабаванняў юрыдычна рашэнне суда не патрабуецца. Таму кампаніі, не распазнаўшы падман, падзяліліся з хакерамі фізічнымі і электроннымі адрасамі, IP-адрасамі і тэлефоннымі нумарамі. Дакладны лік карыстальнікаў, якіх закрануў зліў, не паведамляецца.